Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку, Калякіна і Атрошчанкава аштрафавалі і адабралі пашпарты


Анатоль Лябедзька пасьля суду.

Анатоль Лябедзька пасьля суду.

Лідэра партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна, кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку і былога палітвязьня, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандра Атрошчанкава ўначы на 28 сакавіка ў Воршы зьнялі зь цягніка Менск-Масква.

20:40 Калякіну, Атрошчанкаву і Лябедзьку не вярнулі пашпарты

18:25 Суд аштрафаваў кожнага падсуднага на 350 тысяч рублёў (10 базавых велічынь).

Анатоль Лябедзька: «Гэта спэцапэрацыя, якая загадзя рыхтавалася»

Калякін: «Лукашэнка сам і заклікае да санкцый»

Аляксандар Атрошчанкаў: «Цягам дня гэта выглядала так, што нас проста выкралі»

Аляксандар Атрошчанкаў пасьля суду. За ім — Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька.

Аляксандар Атрошчанкаў пасьля суду. За ім — Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька.


18:00 Міліцыянты сказалі, што а 18-й гадзіне заканчваецца працоўны дзень, і папрасілі прысутных пакінуць будынак суду. Тым часам судовы працэс на трэцім паверсе працягваецца. Актывісты будуць чакаць на вуліцы.

17:50 Актывіст кампаніі «Наш дом» Мікалай Петрушэнка, якога не пусьцілі ў залю, пачаў высьвятляць, дзе знаходзіцца праваабаронца Валеры Шчукін. У гарадзкім аддзеле міліцыі яму паведамілі, што Шчукін затрыманы і будзе знаходзіцца ў пастарунку да раніцы.

16:04 Пасьля перапынку аднавілася пасяджэньне. У залю запусьцілі толькі 7 чалавек, якія былі да перапынку. Заля запоўнена супрацоўнікамі міліцыі. У залі таксама Тацяна Калякіна. У залю не пусьцілі Петрушэнку.

15:20 Абвешчаны перапынак на 20 хвілінаў. Людзі, якія былі ўнутры, распавялі, што Аляксандар Атрошчанкаў запатрабаваў адваката. Яму прапанавалі выбраць каго-небудзь з трох дзяржаўных. Атрошчанкаў заявіў, што хоча запрасіць свайго адваката. Тады судзьдзя яму сказала, што ўвогуле застанецца без адваката.

Лябедзька, Калякін і Атрошчанкаў заявілі хадайніцтва, што ім трэба азнаёміцца з матэрыяламі справы. З-за гэтага аб’яўлены перапынак.

Стала вядома, што пратаколы складзеныя па артыкуле 17.1 Адміністратыўнага кодэксу («Дробнае хуліганства»)

14:55 Пачалі прапускаць у залю суду — без фотаапаратаў, кампутараў, тэлефонаў. Туды прайшоў бацька Атрошчанкава Сяргей. Усяго прапусьцілі 8 чалавек, і сказалі, што месцаў больш няма.

14:20 З суду па-ранейшаму не прыходзіць ніякіх зьвестак. Жонку Калякіна прапусьцілі да ўсіх, перад уваходам на трэці паверх.

13:05 У будынак суду не пускаюць тых, хто зь яго выйшаў. Жонка Калякіна Тацяна прыехала з Менску, але яе таксама не пускаюць на трэці паверх. Супрацоўнікі міліцыі кажуць, што зараз пачнецца абед, і на гэты час усіх з будынку выдаляць.

Бацька Атрошчанкава па-ранейшаму спрабуе сустрэцца з старшынёй суду Антанінай Карэтнікавай, але яму не дазваляюць.

12:50 Бацька Атрошчанкава Сяргей спрабуе патрапіць на прыём да старшыні суду, але яму ўвесь час адказваюць, што яе няма. Усіх прысутных здымаюць на відэакамэру людзі ў цывільным. Міліцыянтамі камандуе падпалкоўнік міліцыі Іваноў, намесьнік начальніка міліцыі Віцебскага аблвыканкаму. Дарэчы, менавіта ён кіраваў дзеяньнямі міліцыі падчас суду ў Віцебску над Сяргеям Каваленкам

12:20 Сяргей Атрошчанкаў напісаў скаргу ў судовую кнігу скаргаў. Чаму суд зрабілі закрытым, чаму яго падманвалі пра месца і час суду, чаму яго, бацьку абвінавачанага, не пускаюць у судовую залю.

12:15 Бацьку Атрошчанкава Сяргея не прапусьцілі ў залю. Заявілі, што калі судзьдзя пажадае, яна яго выкліча. Валер Шчукін сваім целам заблякаваў дзьверы на трэці паверх. Ён лёг на падлогу ў дзьвярах, каб іх не зачынілі.
Валер Шчукін лёг на падлогу ў дзьвярах, каб іх не зачынілі.

Валер Шчукін лёг на падлогу ў дзьвярах, каб іх не зачынілі.


На трэці паверх не пускаюць нават супарцоўнікаў суду.

12:10 Судовае паседжаньне вядзе судзьдзя Натальля Байцова. Супрацоўнікі гарадзкога аддзела міліцыі кажуць, што выконваюць рашэньне суду нікога не пускаць у залю.

12:00 Супрацоўнікі міліцыя заяўляюць, што суд закрыты. Праваабаронца Валер Шчукін спрабуе прарвацца праз міліцэйскае ачапленьне, яму пагражаюць затрыманьнем. Нікому не вядома, што адбываецца на трэцім паверсе, ці ідзе ўжо там працэс.
Міліцыя не пускае ў залю суду.

Міліцыя не пускае ў залю суду.

Валер Шчукін спрабуе трапіць у судовую залю.

Валер Шчукін спрабуе трапіць у судовую залю.



11:55 Лябедзьку, Калякіна і Артошчанкава, хутчэй за ўсе, прывезьлі ў гарадзкі суд. Верагодна, паседжаньне будзе праходзіць на трэцім паверсе суду. Бо на ўваходзе на гэты паверх стаяць міліцыянты і нікога не прапускаюць.

11:40 Актывісты, якія засталіся каля будынку суда, кажуць, што суд усё ж адбудзецца ў гарадзкім судзе. Такім чынам, выглядае, што бацьку Атрошчанкава наўмысна падманулі.

11:30 У лінейным аддзеле міліцыі не пацьвярджаюць зьвесткі, што тут адбудзецца судовае паседжаньне. Тым часам у ізалятары часовага ўтрыманьня бацьку Атрошчанкава Сяргею зноў паведамілі, што суд адбудзецца менавіта там.
Бацька Атрошчанкава шукае, дзе мае адбыцца суд над яго сынам.

Бацька Атрошчанкава шукае, дзе мае адбыцца суд над яго сынам.


10:50 Каля ганку аршанскага гарадзкога суду зноў сабраліся некалькі актывістаў, якія чакаюць, калі ж у суд прывязуць Лябедзьку, Калякіна і Атрошчанкава.

Бацьку Атрошчанкава Сяргею паведамілі, што а 12 гадзіне адбудзецца выязны суд у лінейным аддзяленьні міліцыі.


9:20 У аддзяленьні міліцыі на транспарце бацьку Атрошчанкава зноў пацьвердзілі, што суд павінен адбыцца сёньня, 29 сакавіка. Але ніхто не кажа пра дакладны час судовага паседжаньня.

Каля ганку аршанскага гарадзкога суду зноў сабраліся некалькі актывістаў, якія чакаюць, калі ж у суд прывязуць Лябедзьку, Калякіна і Атрошчанкава.



Лябедзька, Калякін і Атрошчанкаў накіроўваліся ў Маскву, адкуль плянавалі вылецець у Брусэль для ўдзелу ў сустрэчы з прадстаўнікамі Эўракамісіі. Аляксандар Атрошчанкаў, акрамя таго, быў запрошаны на запіс інтэрвію для «Рускай службы навін» у Маскве.

29 сакавіка 2012 года камісар па пытаньнях пашырэньня і палітыкі суседзтва Штэфан Фюле павінен афіцыйна абвясьціць пачатак дыялёгу па рэформам і мадэрнізацыі Беларусі, па разьвіцьцю стасункаў з Эўразьвязам. У гэтым дыялёгу плянуецца ўдзел грамадзянскай супольнасьці і беларускай дэмакратычнай апазыцыі.

Зь Беларусі не змаглі апошнім часам выехаць: палітыкі — Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Віктар Карняенка, Станіслаў Шушкевіч, Вінцук Вячорка, Валеры Ўхналёў, Леў Марголін; праваабаронцы — Алег Гулак, Валянцін Стэфановіч, Андрэй Бандарэнка, Гары Паганяйла, Алег Воўчак; журналісты — Жана Літвіна, Міхаіл Янчук, Андрэй Дынько.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG