Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Алімпіяду з Сырыі пусьцяць спартоўцаў, але не чыноўнікаў


Башар Асад з жонкай

Башар Асад з жонкай

Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран заявіў сёньня, што дзясяткі сырыйскіх службовых асоб, з увагі на міжнародныя забароны на іх паездкі і замарожваньне іх актываў, ня змогуць наведаць летнія Алімпійскія гульні у Лёндане.

Сырыйскія спартоўцы, паводле Кэмэрана, будуць дапушчаныя ў Вялікабрытанію для ўдзелу ў гульнях з 27 ліпеня да 12 жніўня, таму што спартоўцы не павінны быць пакараныя за «грахі рэжыму». Сырыйская алімпійская каманда ўключае ў сябе некалькі плыўцоў і атлетаў. Шанцы атрымаць кваліфікацыю для ўдзелу ў гульнях мае і футбольная каманда краіны.

Усяго чатыры дзясяткі арганізацый і 127 асоб, якія маюць дачыненьне да рэжыму прэзыдэнта Башара Асада падпалі пад санкцыі Эўрапейскага зьвязу. Жонка Асада зьяўляецца брытанскай грамадзянкай і забараніць ёй уезд у краіну ня могуць. Аднак брытанскія дыпляматы раяць ёй лепш ня езьдзіць.
XS
SM
MD
LG