Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е

Пахмурна, ападкі, тэмпэратура ад 4 да 10 градусаў цяпла.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА

У Брусэлі Эўрапарлямэнт мае прыняць рэзалюцыю ў справах Беларусі.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА

У офісе партыі «Справядлівы сьвет» (зав. Калініна, 12, 312) адбудзецца прэс-канфэрэнцыя прадстаўнікоў Аб'яднанай грамадзянскай партыі з нагоды затрыманьня ў Воршы Анатоля Лябедзькі, Сяргея Калякіна і Аляксандра Атрошчанкава. Пачатак а 11.00.

У офісе Беларускага ПЭН-цэнтру (вул. Залатая Горка, 2, 101) адбудзецца прэзэнтацыя зборніка «Па прыступках сьвятла. Да 90-х угодкаў Веньяміна Блажэннага». Пачатак а 19.00.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды – перадача Аляксандры Дынько «Вашыя дзеці». У якіх сем'ях вырасла і каго гадуе першае пакаленьне маладафронтаўцаў? Берасьцейскі актывіст Сяржук Грынь і трое ягоных дзяцей апавядаюць пра свае зьдзейсьненыя мары.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1611 – пачатак паўстаньня ў Маскве супраць цара Ўладзіслава Вазы.

1964 – першым сакратаром ЦК КПСС стаў Леанід Брэжнеў.

1992 – 14-я расейская армія ўвайшла ў Прыднястроўе.

У гэты дзень нарадзіліся:

1629 – Аляксей Міхайлавіч, расейскі цар (памёр у 1676).

1899 – Лаўрэнці Берыя, камісар унутраных справаў СССР і кіраўнік атамнай праграмы СССР (расстраляны ў 1953).

1929 – Ленарт Мэры, эстонскі пісьменьнік і палітык, былы прэзыдэнт Эстоніі.

1943 – Джон Мэйджар, прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі (1990-97).

У гэты дзень памерлі:

1989 – Аляксандар Пракапенка, беларускі футбаліст (нар. 16.11.1953).

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Кожны пражыты дзень адкідае тое, што ёсьць, і набліжае тое, што будзе.
Кузьма Чорны

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

«Рэпартэры бязь межаў» заступіліся за беларускіх журналістаў

КДБ апісаў маёмасьць журналіста Андрэя Пачобута

Ірына Губская: «Затрымалі за бел-чырвона-белы шалік»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG