Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд за гвалт у Жанаазэне


28 сакавіка афіцыйнае абвінавачаньне было зачытанае 37 асобам, якіх судзяць за арганізацыю масавых непарадкаў, рабунку і пагромаў у казахскім горадзе Жанаазэн.

У выніку ўзброенага задушэньня пратэстаў незадаволеных нафтавікоў тады загінулі 16 чалавек. Сярод абвінавачаных, аднак, няма ніводнага міліцыянта ці спэцназаўца. Казахскія ўлады заяўляюць, што пратэстоўцы сваімі дзеяньнямі справакавалі міліцыю. Праваабаронцы лічаць, што пры ліквідацыі беспарадкаў улады ўжылі празьмерную сілу, што і прывяло да чалавечых ахвяраў.

Суд адбываецца ў горадзе Актаў, на ім прысутнічаюць каля 100 пацярпелых матэрыяльна – уладальнікі рэстаранаў, машын і офісаў, а таксама каля паўсотні сьведкаў. Працэс праходзіць на казахскай мове безь перакладу, што стварае пэўныя перашкоды журналістам і замежным назіральнікам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG