Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афганістан Ірану: Ня ўмешвайцеся ў нашыя справы


Фазал Хадзі Мусьлім'яр

Фазал Хадзі Мусьлім'яр

«Афганістан – незалежная краіна і не жадае станавіцца полем бітвы ў канфлікце паміж Іранам і ЗША». Пра гэта ў інтэрвію нашай радыёстанцыі заявіў афіцыйны прадстаўнік прэзыдэнта Афганістана Хаміда Карзая – Аймал Фаіз.

Ён пракамэнтаваў выступ прэзыдэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада на рэгіянальнай канфэрэнцыі ў Душанбэ ў панядзелак, дзе той заявіў, што прычынай усіх праблем Афганістана зьяўляецца прысутнасьць у краіне войскаў НАТА, і перш за ўсё – ЗША.

У аўторак старшыня афганскага сэнату Фазал Хадзі Мусьлім'яр абвінаваціў Ахмадзінежада ў «адкрытым умяшаньні ў справы Афганістана».
XS
SM
MD
LG