Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія рабіны ў шоку ад арышту Юрыя Дорна


У Менску затрыманы кіраўнік беларускага юдэйскага аб’яднаньня Юры Дорн, які абвінавачваецца ў хабары. Паводле вэрсіі ізраільскай прэсы, Дорна здаў беларускай міліцыі неназваны ізраільскі бізнэсмэн, каб зьмяніць кіраўніцтва аб’яднаньня.

Дорн абвінавачваецца ў атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры. Паводле інфармацыі Сьледчага камітэту, Дорн атрымаў звыш 13 тысяч даляраў за спрыяньне рашэньню аб заключэньні дамовы арэнды нежылых памяшканьняў, якія належаць гэтаму рэлігійнаму аб’яднаньню. Падставай для затрыманьня нібыта сталі «абураныя сыгналы ад сябраў аб’яднаньня, якія выявілі, што Дорн распараджаецца грамадзкай маёмасьцю як асабістай уласнасьцю».

Кіраўнік Саюзу яўрэйскіх грамадзкіх аб’яднаньняў Беларусі, заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь Леанід Левін кажа, што беларускія габрэі з хваляваньнем успрынялі навіну пра затрыманьне Дорна. Разам з тым спадар Левін падкрэсьлівае, што ў арганізацыі, якую ён узначальвае, не магло здарыцца таго, у чым абвінавачваюць Дорна:
У нас няма ніякай маёмасьці, якую мы можам здаваць. Сьвецкім арганізацыям не належаць сынагогі.

«У нас няма ніякай маёмасьці, якую мы можам здаваць. Сьвецкім арганізацыям не належаць сынагогі. Калі мы і маем нейкі дом у Менску, то ён належыць „Джойнту“ (міжнародная габрэйская дабрачынная арганізацыя), а ня нам. Яны, „рэлігійнікі“, маюць некалькі сынагог, яны ж таксама падзеленыя на хасыдаў, рэфарматараў, шабаднікаў. Кожная з гэтых суполак жыве сваім жыцьцём, і, дарэчы, яны ня вельмі сябруюць паміж сабой».

Вядомы блогер Яўген Ліпковіч падкрэсьлівае, што ў сёньняшнім беларускім грамадзтве справядліва існуе недавер да сучаснай праваахоўнай сыстэмы:

«У нас няма аўтарытэтнай праваахоўнай сыстэмы. Вы можаце ўявіць, што Лябедзька ці Калякін везьлі наркотыкі? Тым ня менш, калі іх затрымлівалі, то нібыта шукалі наркотыкі».

«Камэнтаваць чуткі я не магу. Мае знаёмыя зьвязаліся з ізраільскімі аўтарытэтнымі рабінамі, якія ў шоку ад таго, што адбываецца. І гэтыя рабіны кажуць, што Дорна трэба выцягваць».

Тым часам на ізраільскім расейскамоўным сайце «Ізрус», прысьвечаным габрэйскай дыяспары, зьявіўся артыкул, у якім сьцьвярджаецца, што Юрыя Дорна здаў міліцыі нейкі неназваны ізраільскі бізнэсмэн. Аўтары спасылаюцца на меркаваньне беларускага прадпрымальніка Юлія Абрамовіча, які заявіў, што ізраільцянін даў сьледчым памеціць грашовыя купюры, якімі зьбіраўся аплаціць арэнду памяшканьня на год наперад. Потым ён перадаў гэтыя купюры Дорну, і іх нібыта знайшлі падчас ператрусу. На думку Абрамовіча, гэта робіцца для таго, каб падмяць пад сябе грамаду і зьмяніць яе кіраўніцтва.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG