Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мацкевіч: «Брутальнае затрыманьне пойдзе толькі на карысьць брусэльскай сустрэчы»


Палітоляг Уладзімер Мацкевіч лічыць, што незаконныя дзеяньні беларускіх уладаў толькі паказваюць іхнае бясьсільле.

«Яны ня могуць нават у межах саюзнай дзяржавы загадаць расейскім памежнікам затрымоўваць гэтых людзей, бо гэта незаконна. І гэтыя незаконныя паводзіны павінны атрымаць сапраўдную ацэнку.

Я думаю, што гэтыя гвалтоўныя дзеяньні будуць толькі на карысьць сустрэчы ў Брусэлі. Ня ўсе эўрапейцы на сёньняшні дзень разумеюць усю брутальнасьць беларускага дыктатарскага рэжыму. А вось такія крокі штораз паказваюць — правільная стратэгія на дыялёг з боку Эўразьвязу павінна карэктавацца з улікам антыправавых, незаконных дзеяньняў беларускіх уладаў», — заявіў Мацкевіч

Уначы на 28 сакавіка з цягніка Менск-Масква ў Воршы зьнялі лідэра партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна, кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку і былога палітвязьня, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандра Атрошчанкава.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG