Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імёны беларускіх палітвязьняў на лаве ў Бэрліне

  • БелаПАН

27 сакавіка ў парку праз дарогу ад будынку беларускай амбасады ў Бэрліне была ўсталяваная лаўка з імёнамі палітычных зьняволеных, які прадставіў праваабарончы цэнтар «Вясна», а таксама тых, хто зьнік у 1999-2000 гадах.




На адкрыцьці лавы, усталяванай на ахвяраваньні беларусаў і немцаў, прысутнічалі кіраўнікі праекту Тобіас Вайман, Марына Напрушкіна, Алег Мірзоеў, былы міністар замежных спраў Нямеччыны і дэпутат Бундэстагу ў 1990-2009 гадах Маркус Мэкель, прадстаўнік нямецкага «Фонду Маршала» Ёрг Форбіг, літаратурны перакладчык і адзін з заснавальнікаў партала literabel.de Томас Вайлер, кіраўнік аб’яднаньня пісьменьнікаў Нямеччыны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG