Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэаты «Залатога апострафа-2011»: Бабкоў, Жыбуль, Плотка, Цьвірка


Барыс Пятровіч, рэдактар "Дзеяслова". Алесь Пашкевіч
Барыс Пятровіч, рэдактар "Дзеяслова". Алесь Пашкевіч

Рэдакцыя часопіса «Дзеяслоў» абвясьціла ляўрэатаў сваёй літаратурнай прэміі.

Пераможцы:

у намінацыі «Проза» — Ігар Бабкоў (раман «Партрэт мастака, нябачны ў сутоньні», № 53),

у намінацыі «Паэзія» — Віктар Жыбуль («Мая каляровая рэвалюцыя», вершы, № 53),

у намінацыі «Дэбют» — Алесь Плотка («Шлю паштоўку арыштанту», вершы, № 52).

Таксама прэмію часопіса «Дзеяслоў» і Алеся Ўсені «За ўклад у разьвіцьцё сучаснай беларускай літаратуры» атрымае Кастусь Цвірка.

Ганараваньне ляўрэатаў — 30 сакавіка.

Літаратурная прэмія «Залаты апостраф» заснаваная ў 2003 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў», аўтары якога і становяцца намінантамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG