Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан хоча ўдзельнічаць у прыватызацыі беларускіх НПЗ


Новапрызначаны амбасадар Казахстану ў Беларусі Ергалі Булегенаў патлумачыў, што беларускія НПЗ уяўляюць для Казахстану цікавасьць, бо маюць высокі ўзровень мадэрнізацыі і прыстасаваныя для глыбокай перапрацоўкі нафты.

Булегенаў плянуе наведаць розныя прадпрыемствы, каб мець магчымасьць ацаніць іх і ўжо затым перадаць інфармацыю ў Казахстан.

Дыплямат таксама адзначыў, што Казахстан зацікаўлены ў тым, каб павялічыць транзыт нафты празь Беларусь. «Але, нягледзячы на адзіную эканамічную прастору, мы ў любым выпадку павінны выконваць умовы пагадненьняў з Расеяй. Мы вядзем перамовы з Расеяй, беларускі бок таксама вядзе гэтыя перамовы, каб павялічыць транзыт праз Расею ў Беларусь і далей. Калі б у нас быў наўпроставы выхад на Беларусь, мы б, вядома, аб’ём паставак нарошчвалі», — цытуе Ергалі Булегенава БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG