Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі сустрэнецца з Фідэлем Кастра


Бэнэдыкт XVI і Раўль Кастра

Бэнэдыкт XVI і Раўль Кастра

Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI, які завяршае сёньня трохдзённы візыт на Кубу, сустрэнецца з былым шматгадовым прэзыдэнтам краіны і лідэрам кубінскай рэвалюцыі 1959 году Фідэлем Кастра.

Затым пантыфік правядзе службу пад адкрытым небам у сталіцы краіны Гаване.

Ва аўторак кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы правёў перамовы з прэзыдэнтам Кубы Раўлем Кастра. Яны былі прысьвечаны адносінам каталіцкай царквы на Кубе з камуністычным рэжымам, які кіруе ў гэтай краіне ўжо больш за 50 гадоў.

У першы дзень візыту Бэнэдыкт XVI заклікаў вернікаў кубінцаў будаваць «абноўленае і адкрытае грамадзтва». Неўзабаве пасьля гэтага віцэ-прэзыдэнт Кубы Марына Мурыльё заявіў, што кіраўніцтва краіны не плянуе палітычных рэформаў, займаючыся толькі эканамічнымі пераўтварэньнямі — у імя ўмацаваньня «кубінскай мадэлі сацыялізму».
XS
SM
MD
LG