Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лагвінец: Зрыў сустрэчы зь Фюле выкліча асуджэньне эўрапейцаў


Алесь Лагвінец

Алесь Лагвінец

Галоўнай мэтай паездкі ў Брусэль для Атрошчанкава, Калякіна і Лябедзькі была заплянаваная сустрэча з эўракамісарам у справе пашырэньня Эўразьвязу і палітыкі добрасуседзтва Штэфанам Фюле.

Як казаў дзень таму «Свабодзе» лідэр АГП Анатоль Лябедзька, Штэфан Фюле перш за ўсё зьбіраўся абмеркаваць з дэлегацыяй беларускай апазыцыі сытуацыю з палітвязьнямі і плян эўрапейскай падтрымкі мадэрнізацыі будучай Беларусі.

Якой рэакцыі Брусэлю можна чакаць, калі заплянаваная сустрэча не адбудзецца? Палітоляг Алесь Лагвінец упэўнены — гэта выкліча асуджэньне з боку эўрапейцаў:

«Бачна, што беларускія ўлады не дамовіліся з Расеяй. Таму яны адсочваюць апазыцыянэраў на беларуска-расейскай мяжы. У кожным разе тут пытаньне такое, што маецца праява парушэньня правоў беларусаў. І гэта робіцца настолькі цынічна, з такім выклікам, што нічога, апроч абурэньня, ня можа выклікаць. Ёсьць цэлы сьпіс парушэньняў правоў чалавека, якія робяць беларускія ўлады, пачынаючы з наяўнасьці палітвязьняў і сканчаючы абмежаваньнем права на выезд за мяжу».

Уначы на 28 сакавіка з цягніка Менск — Масква ў Воршы зьнялі лідэра партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна, кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку і былога палітвязьня, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандра Атрошчанкава.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG