Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку, Калякіна і Атрошчанкава зьнялі зь цягніка Менск—Масква


Уначы на сераду з цягніка Менск-Масква, у Воршы, зьнялі лідэра партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна, кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку і былога палітвязьня, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандра Атрошчанкава.

Уначы на сераду з цягніка Менск-Масква, у Воршы, зьнялі лідэра партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна, кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку і былога палітвязьня, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандра Атрошчанкава.

Палітыкаў павезьлі ў мясцовы РАУС. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.

Усе ўтрох 28 сакавіка ў 22:05 меліся вылецець з Масквы ў Брусэль. Атрошчанкаў, акрамя таго, быў запрошаны на запіс інтэрвію для «Русской службы новостей» у Маскве. Пра гэта паведаміў Андрэй Кім.

Тэлефоны ўсіх трох адразу пасьля затрыманьня не адказвалі.

А 1:20 мне ўдалося дазваніцца да Анатоля Лябедзькі, ён адказаў на званок, але нічога так і ня здолеў сказаць. Я толькі чуў дыханьне Анатоля і голас нейкага службоўца, які, як выглядае, зачытваў нейкія дакумэнты.

А 1:30 Анатоль Лябедзька зноў адказаў на званок і здолеў сказаць некалькі словаў. На пытаньне, на якой падставе іх затрымалі, лідэр АГП паведаміў, што ў момант затрыманьня ім казалі, што шукаюць наркотыкі, а цяпер «шыюць» адміністратыўную справу.

Гэта першы раз, калі невыязных апазыцыянэраў не выпускаюць празь беларуска-расейскую мяжу.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG