Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія»: паддавацца на шантаж не зьбіраемся


Умовы, якія дыктуюцца расейскім бокам, непрымальныя, бо найперш фармуюць на рынку нездаровую канкурэнцыю, якая выцясьняе іншых удзельнікаў рынку, і ў канчатковым выніку адаб’ецца на інтарэсах пасажыраў. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве кіраўніка «Белавія» Анатоля Гусарава, зьмешчанай на сайце «Белавія».

Умовы, якія дыктуюцца расейскім бокам, непрымальныя, бо найперш фармуюць на рынку нездаровую канкурэнцыю, якая выцясьняе іншых удзельнікаў рынку, і ў канчатковым выніку адаб’ецца на інтарэсах пасажыраў. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве кіраўніка «Белавія» Анатоля Гусарава, зьмешчанай на сайце «Белавія».

«Мы гатовыя весьці перамовы, аднак паддавацца на шантаж не зьбіраемся», — адзначыў Гусараў.

У «Белавіі» асьцерагаюцца, што павелічэньне колькасьці рэйсаў у Менск расейскіх кампаній можа прывесьці да таго, што беларуская авіякампанія закрые рэйсы ў краіны Эўразьвязу, і беларускія пасажыры будуць вымушаныя лётаць туды праз Маскву, перадае РІА «Новости»

Намесьнік гендырэктара «Белавіі» Ігар Чаргінец: «Мы выступаем за існаваньне пэўных рамак. Расейская авіяцыя значна мацнейшая за беларускую. У нас усяго 17 камэрцыйных самалётаў, у расейскіх авіякампаній, напэўна, 1000. Натуральным чынам адбудзецца пераразьмеркаваньне ў бок расейскіх перавозчыкаў, і беларускі рынак будзе належаць Расеі». «Больш за тое, можа паўтарыцца сытуацыя, якая назіралася ў СССР, калі беларусу для таго, каб выехаць за мяжу, неабходна было падарожнічаць праз Маскву. Гэта значыць, палёты з Масквой будуць ажыцьцяўляцца зь вялікай інтэнсіўнасьцю, але ня будзе, напрыклад, рэйсу «Менск-Парыж».

Раніцай 26 сакавіка былі перапыненыя авіязносіны паміж Менскам і Масквой. «Расавіяцыя» ў аднабаковым парадку адклікала дазвол на выкананьне рэйсаў па маршруце Менск-Масква, выдадзены 24 сакавіка да 30 сакавіка гэтага году.

Да 29 сакавіка дасягнута папярэдняя дамоўленасьць пра выкананьне рэйсаў па маршруце «Менск-Масква» авіяперавозчыкамі Беларусі і Расеі. У чацьвер працягнуцца перамовы паміж авіяцыйнымі ўладамі Беларусі і Расеі.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG