Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакаты Строс-Кана адпрэчваюць новыя абвінавачаньні


Дамінік Строс-Кан у аўтамабілі францускай паліцыі

Дамінік Строс-Кан у аўтамабілі францускай паліцыі

Адвакаты былога кіраўніка МВФ Дамініка Строс-Кана ў аўторак заявілі, што выступяць супраць абвінавачаньняў іх кліента ў сувязях зь міжнароднай прастытуцыяй.

Францускія ўлады расьсьледуюць новыя сьцьверджаньні пра тое, што Строс-Кан, удзельнічаючы ў воргіях, арганізаваных знаёмымі яму бізнэсоўцамі ў 2010 і 2011 гадах, ведаў пра запрошаных для гэтага прастытутак. Калі ён будзе прызнаны вінаватым, яму можа пагражаць 20-гадовы турэмны тэрмін.

Строс-Кан раней прызнаў, што ўдзельнічаў у воргіях. Пры гэтым яго адвакаты сьцьвярджаюць, што ён не зьдзяйсьняў злачынства – яны настойваюць, што іх кліент ня ведаў аб удзеле прастытутак у вечарынках.

У сераду ў Нью-Ёрку пачынаюцца слуханьні на грамадзянскую позву пакаёўкі нью-ёрскага гатэля, якая абвінаваціла Строс-Кана ў сэксуальных дамаганьнях. Раней ёй было адмоўлена ў адкрыцьці крымінальнага судаводзтва ў гэтай справе.
XS
SM
MD
LG