Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год у сырыйскім канфлікце загінулі больш за 9 тысяч чалавек


У Сырыі падчас узброенага канфлікту, які працягваецца год, загінулі больш за дзевяць тысяч чалавек. Гэтыя зьвесткі ў аўторак прывёў прадстаўнік ААН на Блізкім Усходзе Робэрт Сэры.

У аўторак у выніку сутыкненьняў паміж сіламі бясьпекі і ўзброенай апазыцыяй у розных раёнах краіны былі забітыя ня менш за 16 чалавек. Пра гэта паведамілі сырыйскія праваабаронцы.

Прадстаўнік лібанскіх уладаў на ўмовах ананімнасьці паведаміў France-Presse, што сырыйскія войскі ў аўторак уварваліся на тэрыторыю Лібану і неўзабаве пакінулі яе. Падчас стральбы былі пашкоджаныя некалькі будынкаў на лібанскай тэрыторыі.

У той жа дзень сырыйскі ўрад прыняў плян спэцыяльнага пасланца ААН і Лігі арабскіх дзяржаў у Сырыі Кофі Анана ў справе ўрэгуляваньня канфлікту ў гэтай краіне.

Прапановы Анана прадугледжваюць неадкладнае спыненьне агню, забесьпячэньне доступу супрацоўнікаў гуманітарных місіяў да грамадзян, блякаваных ў зоне баявых дзеяньняў і правядзеньня дыялёгу паміж апазыцыяй і ўладамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG