Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Нямеччыны: Польшча дапаможа Беларусі наблізіцца да Эўропы


Ёахім Гаўк
Ёахім Гаўк
Новы прэзыдэнт Нямеччыны Ёахім Гаўк, знаходзячыся зь візытам у Варшаве, выказаў шкадаваньне, што ў выніку жорсткага кіраваньня прэзыдэнта Лукашэнкі паміж Менскам і ЭЗ, асабліва апошнім часам, назіраецца ўсё большая напружанасьць. Пры гэтым ён зазначыў, што Польшча можа дапамагчы Беларусі і Ўкраіне наблізіцца да Эўропы, бо мае досьвед у перамовах і суседзіць з гэтымі краінамі. Паводле Гаўка, ад гэтай усходняй часткі Эўропы чакаецца больш намаганьняў дзеля руху ў бок дэмакратыі, паведамляе агенцтва Reuters Deutschland.

Двухдзённы візыт Гаўка ў Польшчу стаў яго першай замежнай паездкай на пасадзе прэзыдэнта Нямеччыны. Прэзыдэнцкую прысягу колішні лютэранскі пастар, актывіст праваабарончага руху і ўдзельнік антыкамуністычнай рэвалюцыі ў ГДР прыняў у мінулую пятніцу. Паводле Ёахіма Гаўка, ягонае жаданьне наведаць Польшчу ішло ад самога сэрца. Польшча — гэта краіна свабоды. Таму прыхільнікам свабоды тут заўсёды камфортна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG