Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ААН падалі скаргу пра катаваньні Бандарэнкі


Зьміцер Бандарэнка

Зьміцер Бандарэнка

Спэцдакладчыку ААН па катаваньнях накіравана тэрміновая скарга з просьбай расьсьледаваць факты ўжываньня катаваньняў супраць палітвязьня Зьмітра Бандарэнкі.

Аўтары скаргі, сябры ініцыятывы «Праваабаронцы супраць катаваньняў», адзначаюць жахлівы стан здароўя Зьмітра Бандарэнкі пасьля праведзенай у верасьні мінулага году апэрацыі на хрыбетніку.Таксама яны пішуць, што ў зьняволеньні немагчыма праводзіць прадпісаныя мэдыкамі рэабілітацыйныя працэдуры. Бандарэнку прымушаюць выконваць дзеяньні, якія могуць пагоршыць стан ягонага здароўя і нават пазбавіць руху. Апроч таго, аўтары звароту зьвяртаюць увагу на тое, што Бандарэнку адмовіліся даць групу інваліднасьці, паведамляе сайт protivpytok.org.

Сярод дакумэнтаў, накіраваных спэцдакладчыку, ёсьць заключэньне экспэртызы, якую зрабіў украінскі адмыслоўца Андрэй Раханскі. Паводле Раханскага, ва Ўкраіне пацыентам з такім станам здароўя, як у Бандарэнкі, прызначаецца другая група інваліднасьці.

«Сукупнасьць прыведзеных мэдычных дадзеных сьведчыць пра неабходнасьць правядзеньня для Бандарэнкі мэдыка-сацыяльнай экспэртызы з вызначэньнем ступені страты працаздольнасьці. Непрадстаўленьне Бандарэнку спэцыяльных мэдычных рэабілітацыйных сродкаў мэдтэхнікі (артапэдычны абутак, кій) можа быць расцэнена як катаваньне і жорсткае абыходжаньне», — гаворыцца ў выснове экспэртызы.
XS
SM
MD
LG