Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД падала ў суд на Мін’юст


Сябры аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя“ падалі ў Вярхоўны суд скаргу на рашэньне Мін’юсту аб яе нерэгістрацыі.

Скарга займае 10 аркушаў.

Паводле адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага, “нерэгістрацыя БХД — гэта палітычнае рашэньне“.

“Праз суд мы хочам паказаць усім, на падставе чаго Мін’юст прымае рашэньні“.

Ён адзначыў, што “былі выяўленыя шматлікія грубейшыя фальсыфікацыі з боку Мін’юста адносна дакумэнтаў, якія БХД падавала на рэгістрацыю“.

Да прыкладу, у сябра БХД Антона Вусовіча ў пашпарце адсутнічае імя па бацьку. Але ж Мін’юст палічыў, што імя па бацьку папросту не пададзенае.

Таксама Мін’юст палічыў подпіс сябра БХД Зьмітра Хведарука, які падпісваецца выразам “Жыве Беларусь“, простым сказам. Разам з тым менавіта такі подпіс ён ужывае і ўласнаручна паставіў яго ў дакумэнце аб рэгістрацыі партыі.

“Гэтыя факты пацьвярджаюць, што Мін’юст нават не намагаўся правяраць і сьцьвярджаць праўдзівасьць дакумэнтаў, якія мы падалі на рэгістрацыю. І тое, што на падставе дзясяткаў падобных фактаў Мін’юст вынес рашэньне аб нерэгістрацыі, выклікае абурэньне“, — заявіў Дзяніс Садоўскі прэс-службе БХД.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG