Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвяра Дня Волі: звольнілі за тое, што даў апазыцыі апаратуру


Дырэктара Беларускага радыётэлевізійнага перадаючага цэнтру Андрэя Караіма звольнілі пасьля таго, як ён дазволіў выкарыстаньне гукаўзмацняльнай апаратуры падчас мітынгу на плошчы Бангалор 25 сакавіка.

Арганізатары акцыі кажуць, што шэсьце і мітынг былі дазволеныя Менгарвыканкамам, а таму з БРТПЦ была заключаная дамова і заплачаныя грошы за выкарыстаньне апаратуры.

Аднак гукаўзмацняльную тэхніку арганізатары мітынгу так і не скарысталі, бо супрацоўнікі міліцыі блякавалі яе разам з аўтамабілем, які меўся даставіць гукаўзмацняльнікі на плошчу Бангалор.

27 сакавіка зрабілася вядома, што Андрэй Караім больш не ачольвае Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтар».

Як паведамілі «Свабодзе» ў прэс-службе міністэрства сувязі, Андрэй Караім звольнены 26 сакавіка «паводле згоды бакоў». Камэнтаваць прычыны там адмовіліся.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG