Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Малады фронт» заклікае заступіцца за іранца, якога асудзілі на сьмерць


Хрысьціянскага пастара Юсэфа Надархані ў 2010 годзе асудзілі на сьмерць за «адступніцтва ад веры ісламу». Прысуд іранцу можа быць выкананы ў любы дзень, у сьвеце шырыцца кампанія за ўратаваньне ягонага жыцьця.

«Беларусь як хрысьціянская краіна павінна заступіцца за вызнаўцу Хрыста і патрабаваць ягонага неадкладнага вызваленьня», — сказана ў звароце да міністра Сяргея Мартынава.

Паводле намесьніцы старшыні «Маладога фронту» Насты Палажанкі, зварот падтрымалі актывісты моладзевай арганізацыі.
XS
SM
MD
LG