Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27 сакавіка сябра аргкамітэту мітынгу 25 сакавіка Віктара Івашкевіча выклікалі ў пракуратуру. Гэтыя зьвесткі пацьвердзіў адзін зь лідэраў незалежных прафсаюзаў Генадзь Фядыніч.

«Так, Віктара выклікалі ў рэспубліканскую пракуратуру. Ён калі сыходзіў, казаў, што гэта, хутчэй за ўсё, зьвязана з пытаньнем пра санкцыі. Што ён на мітынгу заклікаў замежных спажыўцоў не купляць беларускае паліва, каб не падтрымліваць антыдэмакратычны рэжым. Але як там насамрэч, пакуль ня ведаем», — сказаў «Свабодзе» Генадзь Фядыніч.

На мітынгу на Дзень Волі ў Менску, паводле назіральнікаў, сабраліся болей за 3 тысячы чалавек. Міліцыя вызначыла колькасьць удзельнікаў акцыі ў 200 чалавек. Былы намесьнік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч выступаў на мітынгу і заклікаў да байкоту будучых выбараў у Нацыянальны сход.
XS
SM
MD
LG