Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйныя прафсаюзы ладзяць сходы, заклікаючы пакараць палітыкаў, якія заклікалі Эўразьвяз да санкцыяў.

Старшыя ФПБ Леанід Козік прапануе апублікаваць прозьвішчы палітыкаў, якія галасавалі за пашырэньне санкцыяў супраць афіцыйнага Менску.

«Хай іх імёны ўвойдуць у гісторыю. І калі-небудзь настане той час, што ім і іх нашчадкам будзе сорамна за такія дзеяньні, — цытуе Козіка БелТА. — Нашы людзі бачаць, што краіна паволі выходзіць з крызісу, што патроху пачынаюць расьці заробкі, зьяўляюцца дадатковыя сацыяльныя гарантыі. Беларускім кіраўніком прымаюцца ўсе магчымыя і неабходныя меры для павышэньня ўзроўню жыцьця беларусаў».

23 сакавіка Рада ЭЗ чарговым разам пашырыла візавыя санкцыі супраць Беларусі. У абноўленым «чорным сьпісе» ЭЗ цяпер 243 асобы і 32 прадпрыемствы Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG