Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мікалая Дзядка сёмае парушэньне правілаў калёніі


Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

У Мікалая Дзядка зафіксаванае сёмае парушэньне правілаў унутранага парадку калёніі. З 12 па 17 сакавіка анархіст быў пакараны пяцьцю суткамі ШЫЗА за тое, што неадэкватна адрэагаваў на заўвагу прадстаўніка калёніі. Падчас знаходжаньня ў карцары яму зафіксавалі чарговае парушэньне, нібыта за тое, што дрэнна прыбіраў памяшканьне ШЫЗА.

За гэты яго ў чарговы раз пазбавілі перадачы, якая была заплянаваная на травень. Цяпер бліжэйшая перадача мае быць толькі восеньню.

Мікалаю Дзядку дазволеныя 4 прадуктовыя перадачы на год па 30 кг кожная. Адной перадачы ён ужо быў пазбаўлены ў кастрычніку.

Зараз яму дазволена купляць прадукты харчаваньня і прадметы гігіены на адну базавую велічыню — 35 тысяч у месяц.

27 траўня 2011 году Мікалай Дзядок быў асуджаны па справе анархістаў разам зь Ігарам Аліневічам і Аляксандрам Францкевічам. Іх абвінавацілі ў арганізацыі антымілітарысцкага шэсьця каля будынка Мінабароны, нападзе на казыно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсьціна, падпале дзьвярэй філіялу «Беларусбанку», нападзе на расейскую амбасаду.

Дзядок атрымаў 4,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 15. За кратамі ажаніўся.

Архіпелаг БЕЛАГ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG