Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анан: разьвязаць крызіс у Сырыі ў агляднай будучыні


Спэцыяльны пасланьнік ААН і Лігі арабскіх дзяржаваў у Сырыі Кофі Анан перакананы, што крызіс у Сырыі павінен быць разьвязаны ў агляднай будучыні, і заклікаў улады краіны не супраціўляцца «вятрам пераменаў».

Перад адлётам з Масквы ў Пэкін ўвечары ў панядзелак Анан выказаў надзею, што неўзабаве будзе дасягнутае усёабдымнае пагадненьне аб спыненьні агню ў Сырыі, за выкананьнем якога будуць сачыць міжнародныя назіральнікі. Пры гэтым пасланец ААН адзначыў, што цяпер немагчыма казаць пра якія-небудзь дакладныя даты ажыцьцяўленьня прапанаванага ім мірнага пляна.

У Маскве Кофі Анан сустрэўся ў нядзелю з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым, які адзначыў, што місія пасланца ААН — магчыма, апошні шанец для Сырыі пазьбегнуць зацяжной кровапралітнай грамадзянскай вайны.

З самай Сырыі ў панядзелак паступалі паведамленьні аб баях паміж урадавымі войскамі і прыхільнікамі апазыцыі ў адным з раёнаў гораду Хомс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG