Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прафсаюз Мазырскага НПЗ пагражае судом за санкцыі


Мазырскі НПЗ

Мазырскі НПЗ

Прафсаюз Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу абмеркаваў свае дзеяньні «ва ўмовах эўрабайкоту».

Пра гэта паведаміў першы канал беларускага тэлебачаньня.

На прафсаюзным сходзе прадпрыемства былі абмеркаваныя санкцыі Эўразьвязу. Паводле БТ, работнікі казалі, што ў выніку валютная выручка, якую атрымлівае прадпрыемства, скончыцца, а ўвесь сацыяльны пакет будзе замарожаны.

Сябры прафсаюзу зьбіраюцца адстойваць свае правы ў судзе.

«Яны зьбіраюцца заклікаць да адказнасьці тых, хто выступае за ўвядзеньне санкцый супраць беларускага народу», — паведаміла беларускае тэлебачаньне.

Раней прафсаюзная суполка наваполацкага «Нафтану» ў сваёй заяве асудзіла заклікі кіраўнікоў асобных апазыцыйных палітычных партый і грамадзкіх арганізацый прымяніць эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі і байкатаваць тавары прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу. У заяве пералічаны асобы, якія «заклікаюць да ўвядзеньня санкцый супраць прадпрыемстваў і байкоту беларускіх тавараў». Гэта «спадар Івашкевіч, Вус (экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі), Калякін (старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет»), Атрошчанкаў (каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь») і іншыя «актывісты».

Суполка пагражае падаць пазоў у суд аб пакрыцьці стратаў, якія могуць мець работнікі «Нафтану» з-за ўвядзеньня эканамічных санкцый з боку эўрапейскіх краін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG