Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН асудзіла дзяржаўны пераварот у Малі


Рада бясьпекі ААН у панядзелак асудзіла ініцыятараў дзяржаўнага перавароту ў Малі.

Такім чынам, ААН далучылася да Афрыканскага саюзу і іншых рэгіянальных арганізацыяў, якія выказалі абурэньне ў сувязі з дзеяньнямі ваенных, якія зрынулі прэзыдэнта Амаду Тумані Турэ.

У заяве Рады бясьпекі ААН зьмяшчаецца патрабаваньне да «мяцежных войскаў» вярнуцца ў казармы, а таксама аднавіць канстытуцыйны парадак і правесьці заплянаваныя ўсеагульныя выбары.

Аб месцазнаходжаньні зрынутага прэзыдэнта, па-ранейшаму, няма зьвестак. Раней мяцежнікі заявілі, што Турэ знаходзіцца ў бясьпечным месцы і яго стан не выклікае асьцярогі.
XS
SM
MD
LG