Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці распачалася кампанія «За справядлівыя выбары»


Зьміцер Шурхай
Зьміцер Шурхай

Прадстаўнікі больш як дзесяці палітычных партый і грамадзкіх аб’яднаньняў Берасьця распачалі кампанію «За справядлівыя выбары-2012».

Паводле каардынатара аргкамітэту па стварэньні партыі БХД па Берасьцейшчыне Зьмітра Шурхая, кампанія будзе ладзіцца, каб дамагчыся справядлівых выбараў:

«Кампанія „За справядлівыя выбары“ павінна выявіць фальсыфікацыі і парушэньні, якія несумненна будуць адбывацца на любых выбарах, калі іх так можна назваць, пры рэжыме Лукашэнкі.

Я асабіста не лічу гэты фарс выбарамі. Будуць прыкладацца ўсе намаганьні, каб зафіксаваць фальсыфікацыі, давесьці гэта да беларускай і эўрапейскай супольнасьцяў. Мы будзем намагацца, каб такія „выбары“ не былі прызнаныя міжнароднай супольнасьцю».

У межах кампаніі плянуецца арганізаваць назіраньне падчас выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG