Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі 25 сакавіка быў характэрны абсалютна мірны характар з боку ўдзельнікаў і асобныя эпізоды беспадстаўных паводзінаў з боку супрацоўнікаў міліцыі.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы назіраньня за шэсьцем і мітынгам 25 сакавіка ў Менску, якую зрабілі сябры праваабарончага цэнтра «Вясна». На акцыі знаходзіліся 4 назіральнікі з пасьведчаньнямі, пра якіх было загадзя папярэджана ГУУС Менгарвыканкаму.

Яны адзначаюць, што на момант правядзеньня акцыі прэвэнтыўна былі затрыманыя каля 20 актывістаў, што «відавочна зьяўляецца ганебнай практыкай з боку ўладаў і мае незаконны характар».

Паводле назіральнікаў, у акцыі ўзялі ўдзел прыблізна 3,5 тысячы чалавек. Паводзіны ўдзельнікаў адзначаюцца як мірныя. Прэвэнтыўных затрыманьняў на падыходах да месца правядзеньня акцыі не было, як і пасьля яе. Як стала вядома пазьней, быў затрыманы актывіст БХД Вадзім Кабанчук, якога даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску. Большасьць супрацоўнікаў міліцыі былі ў форме з надпісамі «МУС», «Спэцназ» і «АМАП», але ня ўсе мелі індэнтыфікацыйныя бэйджы. Фактаў парушэньня працы СМІ не было выяўлена, акрамя аднаго эпізода, калі чалавека з фотаапаратам адвялі ў бок. Паводле арганізатараў, быў затрыманы аўтамабіль з гукаўзмацняльнай апаратурай, што мела неправамерны характар.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG