Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заклікаў губэрнатараў «сур’ёзна рыхтавацца да парлямэнцкіх выбараў»


Аляксандар Лукашэнка 26 красавіка прымаў з дакладамі мэра Менску Мікалая Ладуцьку і старшыню Менскага аблвыканкаму Барыса Батуру.

Ён запатрабаваў ад кіраўнікоў рэгіёнаў сур’ёзна рыхтавацца да маючых адбыцца ў гэтым годзе парлямэнцкіх выбараў:

«Вас таксама тычыцца, як і прадстаўнікоў абласьцей, тое, што ў нас прыкладна паўгода засталося да парлямэнцкіх выбараў. І нам трэба прымаць сур’ёзныя рашэньні для таго, каб падысьці да гэтых парлямэнцкіх выбараў на адпаведным узроўні, каб не было сорамна перад людзьмі».

Аляксандар Лукашэнка нагадаў і пра падрыхтоўку да чэмпіянату сьвету па хакеі, які павінен адбыцца ў Менску ў 2014 годзе: «Нам неабходна да гэтага спартовага сьвята падрыхтавацца як мае быць».
XS
SM
MD
LG