Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1 красавіка падаражэе праезд у грамадзкім транспарце Менску


Кошт адной паездкі на ўсіх відах транспарту складзе 1500 рублёў.

Пра гэта паведаміла агенцтва БелаПАН са спасылкай на крыніцу ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс». У прэс-службе Менгарвыканкаму гэтую інфармацыю пакуль не пацьвердзілі.

Апошні раз тарыф на праезд у грамадзкім транспарце Менску павышаўся 1 лістапада 2011 году — з 850 да 1300 рублёў за паездку (1800 на экспрэсных аўтобусах, 1500 пры продажы кіроўцам).

Раней прадстаўнікі гарвыканкаму заяўлялі, што тарыф трэба паэтапна павышаць штомесяц, прапанавалі павысіць яго яшчэ ў сьнежні 2011 году да 1850 рублёў за паездку. Аднак павышэньня не адбылося.

Транспартнікі прапануюць таксама зрабіць праезд у мэтро даражэйшым, чым у наземным транспарце, але пакуль ініцыятыва не падтрыманая ўладамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG