Відэапраект Беларускай Свабоды «Такое жыцьцё» прызнаны найлепшым сярод больш чым дваццаці рэдакцыяў радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа у галіне «Новыя мэдыі/Інавацыі».
Рашэньне журы было аднагалосным.
«Мы ўсе, на жаль, прызвычаіліся глядзець на Беларусь як на бясконцую крыніцу змрочных навінаў. „Такое жыцьцё“ — напамін, што ў Беларусі ёсьць прыгажосьць, фантазія і проста рэальнае жыцьцё, гэтаксама як у любым месцы», — гаворыцца ў рашэньні журы.
Судзьдзі засталіся «аднадушна захопленыя» відэасюжэтамі: «Некаторыя зь іх забаўныя, некаторыя вострыя, а некаторыя і вельмі сьмешныя. Яны закранаюць сур’ёзныя праблемы, якія стаяць перад беларускім грамадзтвам. І ўсе яны факусуюцца на дробных дэталях жыцьця, якія часта застаюцца па-за ўвагай у больш традыцыйных формах журналістыкі».
Беларуская служба атрымала прыз, а іншыя службы паказваюць сюжэты для сваёй аўдыторыі.
«Такое жыцьцё» — шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе. Здымаюць нашыя карэспандэнты — здымайце і вы! Вынікі конкурсу сярод наведнікаў сайту — штомесяц.
Даслаць сваё відэа (агульны хронамэтраж здымкаў — не даўжэй за 3 хвіліны) альбо дамовіцца пра іншы спосаб перадачы файлаў можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com .