Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія зачыніла ўсе ядзерныя рэактары, акрамя аднаго, пасьля леташніх землятрусаў і цунамі, якія прывялі да аварыі на АЭС «Фукусіма-1» — самай маштабнай ядзернай катастрофы пасьля Чарнобыля.

Японія раніцай у панядзелак вывела з эксплюатацыі яшчэ адзін рэактар у комплексе «Касівадзакі-Карыва». Рэактары былі заглушаныя з-за таго, што мясцовыя жыхары, асьцерагаючыся наступстваў, не далі дазволу на запуск станцыі пасьля плянавага рамонту.

Апэратарам «Касівадзакі-Карыва», якая была найбуйнейшай АЭС Японіі паводле магутнасьці, зьяўляецца кампанія Tokyo Electric Power Co (TEPCO), якая таксама забясьпечвае працу АЭС «Фукусіма».

На сёньняшні дзень у Японіі працуе толькі адзін з 54-х рэактараў — на паўночным востраве Хакайда. Яго плянуецца заглушыць ў траўні.

Да аварыі на АЭС «Фукусіма» ў 2011 годзе каля траціны ўсёй электраэнэргіі ў Японіі выпрацоўвалася на атамных электрастанцыях. Пакуль ня ясна, ці будзе адноўленая эксплюатацыя японскіх рэактараў і калі гэта адбудзецца. Улады Японіі плянуюць правесьці «стрэс-тэсты» атамнай энэргетыкі, каб ацаніць абароненасьць АЭС ад землятрусаў, цунамі, ураганаў, перабояў электразабесьпячэньня і іншых форс-мажорных фактараў, і запусьціць рэактары, як толькі зьявяцца дадзеныя аб бясьпецы іх эксплюатацыі.

У сувязі з недахопам электраэнэргіі ў Японіі рэзка вырас імпарт выкапнёвых відаў паліва.
XS
SM
MD
LG