Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Волі каштаваў арганізатарам каля чатырох мільёнаў рублёў


Арганізатары Дня Волі павінны сплаціць розным гарадзкім службам Менску каля 4 мільёнаў рублёў, паведаміў прадстаўнік аргкамітэту па правядзеньні акцыі Віктар Івашкевіч.

Паводле беларускіх законаў, арганізатары вулічнай акцыі павінны аплаціць ахову грамадзкага парадку, а таксама выдаткі, зьвязаныя з мэдычным абслугоўваньнем і прыбіраньнем тэрыторыі. Суму вызначаюць мясцовыя ўлады.

Дакладная сума стане вядомая пазьней, бо ня ўсе службы пакуль выставілі рахункі, — сказаў Івашкевіч.

Івашкевіч кажа: пытаньне пошуку грошай пакуль застаецца адкрытым: «Сёньня будзем зьбіраць пасяджэньне аргкамітэту, каб вырашыць пытаньне, як сумесна сабраць неабходную суму».

25 сакавіка ў Менску прайшлі мітынг і шэсьце з нагоды ўгодкаў абвяшчэньня БНР. У акцыі, паводле розных ацэнак, удзельнічала каля трох тысяч чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG