Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісар Піебалгс: ЭЗ абяцае Менску грошы, калі палепшацца стасункі


Эўрапейскі Зьвяз гатовы выдзеліць Беларусі буйныя сродкі ў выпадку, калі стасункі палепшацца, заявіў латвійскай газэце «Diena» эўракамісар па пытаньнях разьвіцьця Андрыс Піебалгс.

«Ясна, што ў нас зь Беларусьсю палітычная праблема», — цытуе Піебалгса сайт www.delfi.lv.

«У Беларусь можна прыцягнуць значна болей грошай, чым у любую з маіх афрыканскіх краін-кліентаў. Праблема менавіта ў палітычных адносінах, таму што аб’ём грошай, які можна выдзеліць Беларусі, значна вышэйшы, чым, напрыклад, Этыёпіі», — заявіў эўракамісар.

Піебалгс кажа, што ЭЗ вымушаны прымаць жорсткія захады супраць кіраўніцтва Беларусі і набліжаных да яго бізнэсоўцаў, бо палітычны кампраміс зь імі немагчымы.

«Калі Беларусь вырашыць зьмяніць палітыку, ЭЗ, хутчэй за ўсё, вырашыць скасаваць санкцыі. Трэба разумець, што ў Беларусі адбываюцца цяжкія парушэньні правоў чалавека. У ЭЗ няма выбару», — падкрэсьліў Піебалгс.

23 сакавіка Рада ЭЗ чарговым разам пашырыла візавыя санкцыі супраць Беларусі. У абноўленым «чорным сьпісе» ЭЗ цяпер 243 прыватныя асобы і 32 прадпрыемствы Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG