Лінкі ўнівэрсальнага доступу

29-31 сакавіка ў сталіцы Эстоніі пройдзе міжнародная канфэрэнцыя «Пэрспэктывы рэформаў і мадэрнізацыі ў Беларусі».

Удзельнікі будуць дыскутаваць пра цяперашні стан беларускай эканомікі, пра палітычны клімат, пра правы чалавека і палітвязьняў, пра пэрспэктывы выбараў у Палату прадстаўнікоў, пра стасункі Беларусі з Эўропай і з Расеяй.

Анансаваны ўдзел:
  • міністр замежных справаў Эстоніі Ўрмас Паэт
  • кіраўнік праграмаў Фінскага інстытуту міжнародных стасункаў Аркадзь Мошэс
  • польскі аналітык, спэцыяліста па Беларусі Войцэх Бардзіч-Смалінскі
  • польскі палітоляг Каміл Клысінскі

Беларусь будуць прадстаўляць:

  • Аляксей Пікулк, кіраўнік BISS
  • Аляксандар Чубрык, эканаміст
  • Аляксандар Алесін, аналітык
  • Сяргей Нікалюк, палітоляг
  • Пётар Марцаў, BISS
  • Алесь Міхалевіч, палітвязень, былы кандыдат на прэзыдэнта

Арганізатары канфэрэнцыі:

  • Нямецкі Фонд Маршала
  • МЗС Эстоніі
  • Камітэт замежных справаў парлямэнту Эстоніі
  • АRU тэлевізія

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG