Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Волі ў Празе


94-я ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці БНР у Празе адзначылі набажэнствам, урачыстым паседжаньнем, прэзэнтацыяй новай кнігі Ўладзімера Арлова, канцэртам гурту “Босае Сонца” і фуршэтам.

Сьвята пачалося Літургіяй з нагоды Дабравешчаньня Багародзіцы і адмысловым малебнам за Беларусь і беларускі народ з нагоды дня Волі 25 Сакавіка. Набажэнства ў царкве Сьвятых Кузьмы і Дзям’яна адправіў беларускі уніяцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка.

Пасьля адбылося ўрачыстае паседжаньне, на якім было зачытанае віншаваньне Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.

Падчас сьвята пісьменьнік Уладзімер Алоў прэзэнтаваў праскім беларусам сваю новую кнігу ў сэрыі Бібліятэка Свабоды “Пакуль ляціць страла”.

У прыцаркоўнай тэатральнай залі, дзе праходзіла сьвяткаваньне, была разгорнутая фотавыстава, якая ілюстравала жыцьцё праскіх беларускіх суполак, найперш суполкі імя Францішка Скарыны, за апошнія 15-16 гадоў.

Сьвята закончылася выступам беларускага гурту “Босае Сонца” і фуршэтам.


Удзельнікі набажэнства
Удзельнікі набажэнства


Удзельнікі ўрачыстага паседжаньня. У прэзыдыюме - члены Рады БНР
Удзельнікі ўрачыстага паседжаньня. У прэзыдыюме - члены Рады БНР


Член Рады БНР Аляксандар Лукашук зачытвае віншаваньне Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы
Член Рады БНР Аляксандар Лукашук зачытвае віншаваньне Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы


Пісьменьнік Уладзімер Арлоў прэзэнтуе сваю новую кнігу
Пісьменьнік Уладзімер Арлоў прэзэнтуе сваю новую кнігу


Уладзімер Арлоў
Уладзімер Арлоў


Праская беларуская моладзь
Праская беларуская моладзь


Удзельнікі сьвяткаваньня
Удзельнікі сьвяткаваньня


Найстарэйшая праская беларуска, 86-гадовая Анастасія Булыга. Член СБМ у часы вайны, яна ў пасьляваенны час таемна клапацілася пра магілы прэзыдэнтаў БНР на Альшанскіх могілках у Празе
Найстарэйшая праская беларуска, 86-гадовая Анастасія Булыга. Член СБМ у часы вайны, яна ў пасьляваенны час таемна клапацілася пра магілы прэзыдэнтаў БНР на Альшанскіх могілках у Празе


Выступае гурт "Босае Сонца"
Выступае гурт "Босае Сонца"


Фуршэт
Фуршэт
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG