Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Устаноўчы зьезд беларускіх эўразійцаў


Юрый Баранчык
Юрый Баранчык

25 сакавіка ў Менску прайшоў устаноўчы зьезд новага рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Эўразійскі народны саюз».

Пра гэта паведамляе БелаПАН.

У зььедзе ўзялі ўдзел 59 дэлегатаў з усіх абласьцей Беларусі.

Дэлегаты прынялі статут арганізацыі і абралі старшыню — ім стаў Юрый Баранчык, кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага парталу «Імпэрыя», абраны на гэтую пасаду абсалютнай большасьцю галасоў.

Як вынікае з статуту, галоўная мэта новага грамадзкага аб’яднаньня — садзейнічаць пабудове Эўразійскага саюзу, рашэньне аб якім прынятае прэзыдэнтамі Расеі, Беларусі і Казахстана.

Баранчык: «Цяпер наша першачарговая задача — гэта рэгістрацыя. Дакумэнты пададзім ў Мін’юст на працягу двух тыдняў».

У ліку мэтаў арганізацыі яе кіраўнік назваў павелічэньне колькаснага складу, стварэньне ўласных СМІ, прапаганда ідэй, праца з грамадзянамі.

Адным з асноўных напрамкаў дзейнасьці Эўразійскага народнага саюзу Баранчык бачыць ва ўзаемадзеяньні з органамі дзяржаўнага кіраваньня. Акрамя таго, падкрэсьліў ён, новая арганізацыя выступае за ўцягваньне ў Эўразійскі саюз Украіны.

Што тычыцца фінансаваньня аб’яднаньня, то старшыня арганізацыі запэўніў, што «гэта беларускія грошы: асабістыя сродкі, сродкі тых людзей, якія ўвайшлі заснавальнікамі ў арганізацыю».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG