Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 сакавіка група сяброў КХП-БНФ на чале з намесьнікам старшыні партыі Юрасём Беленькім а 13-й гадзіне прынесьлі букет кветак і ліст зь віншаваньнямі для Сяргея Каваленкі з нагоды Дня Волі.

Супрацоўнікі адміністрацыі «Валадаркі» пасьля шматлікіх званкоў усё ж такі адчынілі дзьверы і паразмаўлялі з прадстаўнікамі партыі, але не дазволілі перадаць кветкі і ліст. Букет актывісты пакінулі на лаўцы перад ізалятарам.

Юрась Беленькі: «Сяргей Каваленка — гэта гонар нацыі. Мы і зараз ганарымся гэтым чалавекам, і заўсёды будзем ганарыцца ім і такімі, як ён. Ён нам дэманструе, як трэба змагацца за вольную, незалежную Беларусь».

Сяргей Каваленка трымае галадоўку пратэсту супроць незаконнага, як ён лічыць, прысуду. Актывіста пакаралі 2 гадамі і месяцам зьняволеньня за парушэньне парадку адбыцьця хатняй «хіміі», якую ён атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG