Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ў Лёндане адзначылі Дзень Волі і ўзгадалі Сяргея Каваленку


У Лёндане брытанскія беларусы адзначылі Дзень Волі, 65-ю гадавіну заснаваньня Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі і 70-годзьдзе літаратуразнаўцы і перакладчыка Джыма Дынглі.

Беларускі дом на лёнданскай Penn Road — будынак часоў віктарыянскай эпохі, яму ўжо паўтара стагодзьдзя, у 1946 годзе ён быў набыты беларусамі і тады ж перададзены толькі што ўтворанаму Згуртаваньню беларусаў Вялікай Брытаніі. Нядаўна тут зрабілі рамонт, і цяпер будынак ізноў стаў цэнтрам грамадзкага жыцьця мясцовай дыяспары. Гэтым разам дзесяткі беларусаў, якія сабраліся на Penn Road, сумясьцілі адзначэньне Дня Волі і 65-годзьдзя ўтварэньня свайго Згуртаваньня.

Беларускі дом на Пэн-Роўд

Беларускі дом на Пэн-Роўд



Прысутных прывітала старшыня Згуртаваньня Алена Міхалюк, Павал Шаўцоў зачытаў зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. Айцец Аляксандар Надсан прачытаў малітву і выступіў з кароткім прывітальным словам, у якім прыгадаў Сяргея Каваленку: «Каваленка не адзін, такія ахвярныя людзі ёсьць, яны рызыкуюць жыцьцём, каб жыла Беларусь. І хай Бог ім дапаможа», — сказаў айцец Надсан.

Айцец Аляксандар Надсан

Айцец Аляксандар Надсан



Сябра Рады БНР Мікола Пачкаеў зрабіў гістарычнае спавешчаньне, распавёўшы пра лёсы некаторых заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Брытанскія беларусы віталі гасьцей зь Менску — кіраўнікоў Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» Алену Макоўскую і Ніну Шыдлоўскую. Ва ўрачыстасьцях узяў удзел былы амбасадар Вялікай Брытаніі ў Беларусі Браян Бэнэт.

Павал Шаўцоў, Алена Міхалюк, Мікола Пачкаеў

Павал Шаўцоў, Алена Міхалюк, Мікола Пачкаеў



А ў апошняй частцы імпрэзы прысутныя павіншавалі з 70-годзьдзем былога старшыню Англа-беларускага таварыства, перакладчыка Джыма Дынглі. Пра ягоныя заслугі як папулярызатара беларускай літаратуры казалі Караліна Мацкевіч і прафэсар Арнольд Макмілін.

Перакладчык Джым Дынглі

Перакладчык Джым Дынглі


Караліна Мацкевіч і Арнольд Макмілан віншуюць Джыма Дынглі з 70-годзьдзем

Караліна Мацкевіч і Арнольд Макмілан віншуюць Джыма Дынглі з 70-годзьдзем


Паштоўка БНР. З калекцыі музэю Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане

Паштоўка БНР. З калекцыі музэю Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане


Пашпарт БНР. З калекцыі музэю Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане

Пашпарт БНР. З калекцыі музэю Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане



  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

XS
SM
MD
LG