Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйнае выданьне Эўразьвязу Official Journal of the European Union апублікавала дадатак да сьпісу беларускіх чыноўнікаў і кампаніяў, супраць якіх дзейнічаюць санкцыі ЭЗ.


Да ранейшага сьпісу дадаліся новыя асобы:

  • уладальнік холдынгу Трайпл Юры Чыж
  • уладальнік кампаніі «Юнівест-М» Анатоль Тарнаўскі
  • судзьдзя суда Першамайскага раёна ў Віцебску, якая судзіла Сяргея Каваленку, Алена Жук
  • пракурор на працэсе Сяргея Каваленкі Дзьмітры Лутаў
  • палкоўнік, камандзір сьпецыяльнай брыгады ўнутраных войскаў Хазалбек Атабекаў
  • палкоўнік антытэрарыстычнага падразьдяленьня КДБ «Альфа» Алег Чарнышоў
  • кіраўнік СІЗА КДБ Аляксей Арлоў
  • маёр, старшы сьледчы КДБ Іван Санько
  • падпалкоўнік, былы службовец ваеннай контрвыведкі КДБ, цяпер старшыня прэсавай службы новаўтворанага Сьледчага камітэта Беларусі Павал Траўлька
  • падпалкоўнік вайсковай контрвыведкі КДБ Дзьмітры Сухаў
  • супрацоўнік шклоўскай калоні маёр Сяргей Алейнікаў
  • супрацоўнік шклоўскай калоніі капітан Вадзім Шамёнаў

Кампаніі, якія патрапляюць пад санкцыі:

ТАА «Дзелавая сетка», ЗАТ «Сістэмы інвестыцый і інавацый», ПУП «Сен-Ко», ПУП БТ «Інвест», Сьпіртзавод «Аквадзіў», «Белтэх Холдынг», «Сьпецпрыборсервіс», «Тэхнасаюзпрыбор». ТАА «Трайпл» — холдынгавая кампанія, дачэрнія кампаніі «Трайпла»: СТАА «НафтаХімТрэйдынг», ЗАТ «Аскарготэрмінал», ТАА «Трайплметалтрэйд», ТАА «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў», СП ТАА «Трайпл-Тэхна», СТАА «Варыянт», СТАА «Трайпл-Дэкор», СЗАТ «Кварцьмелпрам», СЗАТ «Альтэрсолюшнс», СЗАТ «Прастормаркет», СП ТАА «Акватрайпл», ТАА «Ракаўскі бровар», ДСАК «Лагойск», «Трайпл-Агро», ЗАТ ФК «Дынама-Мінск», СТАА «Трайплфарм», ЗАТ «Трайплфарм».

Кампаніі Анатоля Цярнаўскага (Тарнаўскага): «Юнівест-М», дачэрнія кампаніі: ЗТАА «Юніс Ойл», СТАА «ЮнівестБудІнвест».

Чорны сьпіс Эўразьвязу ўключае 243 асобы і 32 кампаніі зь Беларусі.

23 сакавіка Рада міністраў замежных спраў краін Эўразьвязу пашырыла сьпіс беларускіх асобаў і кампаніяў, якія трапляюць пад санкцыі. Санкцыі ахапілі яшчэ 29 кампаній і 12 асобаў — судзьдзяў, пракурораў, бізнэсоўцаў, якія, паводле ЭЗ, адказныя за парушэньні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, а таксама падтрымліваюць уладу Лукашэнкі або зьяўляюцца яе бэнэфіцыярамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG