Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брат тулускага тэрарыста ганарыцца яго ўчынкамі


Відэакадр з рэпартажу францускага тэлеканалу France 2, паказанага 21 сакавіка. Паводле аўтараў сюжэту, у кадры – Махамэд Мэра
Відэакадр з рэпартажу францускага тэлеканалу France 2, паказанага 21 сакавіка. Паводле аўтараў сюжэту, у кадры – Махамэд Мэра

Старэйшы брат Махамеда Мера і яго сяброўка дастаўленыя з Тулузы ў Парыж для допытаў у паліцыі па барацьбе з тэрарызмам.

Старэйшы брат Махамеда Мера, застрэленага ў Тулузе пры паліцэйскай спэцапэрацыі, заявіў, што ганарыцца ўчынкамі свайго 23-гадовага брата. Пра гэта сёньня паведаміла француская паліцыя. Абдэлькадэр Мера таксама прызнаў, што прысутнічаў пры выкраданьні скутэра, які быў выкарыстаны яго братам у пэрыяд паміж 11 і 19 сакавіка – пры забойствах трох салдат паблізу Тулузы і чатырох чалавек ля габрэйскай школы.

Сёньня Абдэлькадэр Мэра і яго сяброўка былі дастаўлены з Тулузы ў Парыж для допытаў у паліцыі па барацьбе з тэрарызмам. Пра гэта агенцтву France-Presse паведамілі крыніцы ў сьледчых органах.
У паліцыі ўдакладняюць, што 29-гадовы Абдэлькадэр зьяўляецца радыкальным ісламістам. У яго аўтамабілі былі выяўленыя сьляды рэчыва, якое, паводле ацэнкі сьледчых, магло быць выбухоўкай.

Маці абодвух братоў, затрыманая ў сувязі з апэрацыяй у Тулузе 21 сакавіка, у пятніцу ўвечары была адпушчаная з паліцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG