Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія дактары: Цімашэнцы патрэбная шпіталізацыя


Украінскія лекары прызналі ў пятніцу, што стан здароўя зьняволенай у харкаўскай калёніі экс-прэм'ера Юліі Цімашэнкі пагоршылася і яна мае патрэбу ў шпіталізацыі.

Галоўны нэйрахірург Харкаву Юры Катлярэўскі заявіў, што Цімашэнку неабходна зьмясьціць у спэцыялізаваную клініку.

Раней чыноўнікі сьцьвярджалі, што экс-прэм'ер здаровая. Яна, са свайго боку, вінаваціла ўкраінскіх мэдыкаў у адмове аказаць ёй неабходную дапамогу і прасіла, каб яе лячылі замежныя дактары.

Сваякі і прыхільнікі Цімашэнкі, а таксама Эўрапейскі суд па правах чалавека заклікалі ўкраінскія ўлады забясьпечыць ёй неабходнае лячэньне.

Экс-прэм'ер і дзейная лідэрка апазыцыі адбывае 7-гадовы тэрмін зьняволеньня паводле абвінавачваньня ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе.

Многія члены міжнароднай супольнасьці мяркуюць, што Цімашэнка перасьледуюць з палітычных матываў.
XS
SM
MD
LG