Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня піша беларускую дыктоўку


24 сакавіка ў Горадні адбылася агульнанацыянальная дыктоўка. Верш Ларысы Геніюш «Мы — народ» чытаў паэт Генадзь Бураўкін«. Арганізатарамі выступілі «Гарадзенская бібліятэка» і Таварыства беларускай школы.

Паэтэса, выкладчыца унівэрсытэту Ала Петрушкевіч кажа, што заўсёды прыходзіць псіаць дыктоўку:

«Заўсёды іду туды, дзе ёсьць наша, дзе ёсьць беларускае. Дзе і калі яшчэ можа быць яно, беларускае, як не на беларускай дыктоўцы? Тым больш заўсёды, апроч таго, што мы яе пішам, натуральна ня дзеля таго, каб праверыць свае веды арфаграфіі, заўсёды ёсьць яшчэ штосьці, як сёньня —дзьве цудоўныя кнігі. Як жа дзеля гэтага не прыйсьці? І яшчэ: атмасфэра беларушчыны, беларускасьці. Думаю, гэта важна ўсім, хто сябе лічыць беларусам. Калі пытаюцца: дзе яна ваша Беларусь? А я кажу заўсёды: яна ёсьць, таму што я ёсьць, я й ёсьць Беларусь...»

Ала Петрушкевіч

Ала Петрушкевіч



У Горадню прыехалі зь Менску Сяргей Шапран і Міхась Скобла, якія падрыхтавалі да друку дзьве новыя кнігі — з гарадзенскага архіву Васіля Быкава і лісты Ларысы Геніюш.

Сяргей Шапран

Сяргей Шапран



Пасьля дыктоўкі адбылася прэзэнтацыя, у ёй удзельнічалі Генадзь Бураўкін, Данута Бічэль, прафэсар Аляксей Пяткевіч. Кнігі выпусьціла «Гарадзенская бібліятэка». Бацькавы архівы захаваў Васіль Быкаў — сын пісьменьніка, які жыве ў Горадні. Ён таксама браў удзел у дыктоўцы.

Генадзь Бураўкін і Васіль Быкаў (сын пісьменьніка Васіля Быкава)

Генадзь Бураўкін і Васіль Быкаў (сын пісьменьніка Васіля Быкава)



Пры канцы ўдзельнікаў дыктоўкі чакаў выступ Алеся Камоцкага.



Удзельнікі дыктоўкі пакідалі свае запісы аб беларускай мове на палатне, што было вывешана на сьцяне

Удзельнікі дыктоўкі пакідалі свае запісы аб беларускай мове на палатне, што было вывешана на сьцяне





Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG