Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці патрэбна Масква, каб «разруліць» сытуацыю Брусэль — Менск?


Эўразьвяз 23 сакавіка ўвёў новыя санкцыі супраць беларускіх уладаў. Пад забарону выдачы эўрапейскіх віз і замарожваньне актываў трапілі яшчэ 12 асобаў. Апрача таго, санкцыі ўведзеныя супраць трох дзесяткаў фірмаў, якія належаць тром беларускім алігархам — Уладзімеру Пефціеву, Юрыю Чыжу і Анатолю Тарнаўскаму. Лічыцца, што яны фінансава падтрымліваюць дзейны рэжым.

Як гэтыя захады могуць адбіцца на далейшых дачыненьнях Брусэлю і Менску.

Эканаміст Дзьмітрый Балкунец ацэньвае цяперашнюю сытуацыю як патавую:

«З аднаго боку, беларускія ўлады не выпускаюць палітвязьняў. З другога — Эўразьвяз накладае свае санкцыі. Але паколькі дагэтуль няма моцных эканамічных санкцыяў, то тут зьяўляецца пэўная патавая сытуацыя. Уявіце, што
павінна быць краіна, якая стане пасярэднікам паміж Менскам і Брусэлем ...

беларускі бок першым зробіць крок — вызваліць палітвязьняў. З пункту гледжаньня афіцыйных беларускіх уладаў, гэта стане іхнай саступкай і паразай. А калі Брусэль адмовіцца ад сваіх санкцыяў, то гэта стане ягонай паразай. Таму ёсьць патавая сытуацыя, калі партнэры не давяраюць адзін другому».

Выйсьце з такога становішча спадар Балкунец бачыць у зьяўленьні трэцяга суб’екта беларуска-эўрапейскіх дачыненьняў:

«Я лічу, што павінна быць краіна, якая стане пасярэднікам паміж Менскам і Брусэлем. Але ці захоча ўзяць на сябе гэты абавязак Расея і паспрабаваць нейкім чынам вырашыць гэты канфлікт? Думаю, што гэта было б і ў інтарэсах Расейскай Фэдэрацыі. Асабіста я не лічу, што ёй выгадна, каб Беларусь увесь час была ў ізаляцыі».

Санкцыі з боку Брусэля пакуль не прывялі да вырашэньня самага важнага пытаньня, якое абазначыў сам Эўразьвяз — вызваленьне палітвязьняў, сказаў сёньня «Свабодзе» прафэсар Уладзімер Дунаеў:

Уладзімер Дунаеў
Уладзімер Дунаеў
«Як мэханізм вырашэньня канкрэтнай палітычнай праблемы, не маральнай, а менавіта палітычнай, санкцыі пакуль не былі эфэктыўнымі. Як далей сябе паводзіць Брусэлю? Мне падаецца, што цяперашняя сытуацыя нагадвае перамовы пра вызваленьне закладнікаў. І зразумела, што плаціць выкуп — гэта не самы лепшы шлях».

Прафэсар Дунаеў таксама лічыць, што без пасярэдніка выйсьці з цяперашняй сытуацыі будзе надзвычай складана. На ягоную думку, гэта роля найбольш падыходзіць Расеі, хоць навуковец не выключае на яе месцы і Казахстану:

«Усё-такі патрэбна шукаць нейкі іншы фармат вось гэтых інструмэнтаў, якія прымусілі бы беларускія ўлады дзейнічаць інакш. Вельмі важна было б паспрабаваць уцягнуць у гэты мэханізм у большай ступені Расею».

А вось палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі кажа, што спачатку пажадана было б паглядзець, як запрацуюць учорашнія эканамічныя санкцыі:

Паўлюк Быкоўскі
Паўлюк Быкоўскі
«Усё гэта трэба прааналізаваць, як яно будзе дзейнічаць. Бо на сёньняшні дзень можна казаць толькі, што Брусэль і Менск абмяняліся нейкімі дзеяньнямі. Але вагу гэтых дзеяньняў пакуль ацаніць складана. Ну, напрыклад, што значыць для Эўразьвязу тое, што 15 альбо 100 беларускіх апазыцыянэраў ня могуць выехаць за мяжу. Гэта, канечне, прыкра. Але гэта ня ёсьць жыцьцёва важным. Разам з тым для тых кампаній, што трапілі пад санкцыі, і магчыма для кіроўнага рэжыму тое, што яны мусяць нейкім чынам абыходзіць гэтыя санкцыі ці спыніць апэрацыі ў Эўропе, гэта можа аказацца жыцьцёва важным. Таму гэта розныя вагавыя катэгорыі і, мне падаецца, што сёньня сьпяшацца з ацэнкамі было б заўчасна».

Пасьля ўчорашняга рашэньня ЭЗ агульны лік прадстаўнікоў беларускіх уладаў, якія трапілі пад эўрапейскія санкцыі, склаў 243. Беларускіх кампаніяў, зь якімі ня можа супрацоўнічаць эўрапейскі бізнэс, цяпер 32.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG