Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі могуць адбіцца на літоўскім рынку паліва


Пра гэта заявіў старшыня Саюза літоўскіх АЗС Романдас Садаўскас.

«Нашы прадпрыемствы купляюць шмат дызэльнага паліва ў канцэрна Чыжа. У яго паліва таньней, чым на Orlen Lietuva. Таму цяпер нам давядзецца шукаць іншых прадаўцоў у Беларусі», — патлумачыў Садаўскас, перадае DELFI.

У «чорны» сьпіс Эўразьвязу трапіў беларускі алігарх Юрый Чыж і яго канцэрн «Трайпл», у якога літоўскія прадпрымальнікі куплялі дызэльнае паліва наўпрост і праз пасярэднікаў. «Трапйпл» — адзін з найбуйнейшых у Беларусі экспартэраў паліва ў краіны ЭЗ, піша Lietuvos rytas. Некаторыя літоўскія прадпрыемствы набытае ў кампаніі «Трайпл» дызэльнае паліва прадавалі іншым краінам. Цяпер зь Беларусі ў Літву завозяць каля 10% дызэля.

Паводле Садаўскаса, беларусы могуць паклапаціцца, каб абысьці санкцыі.

«Калі ў кампаніі зьменяцца акцыянэры, назва, усё вернецца на свае месцы», — сказаў Садаўскас.
XS
SM
MD
LG