Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вар’ятня», куды зьбіраюцца перавесьці Каваленку


Віцьба-3. Зьлева сталоўка, правей будынак у дрэвах – вар'ятня. Палаты на другім паверсе

Віцьба-3. Зьлева сталоўка, правей будынак у дрэвах – вар'ятня. Палаты на другім паверсе

Сяргея Каваленку перавядуць з турэмнага шпіталю на Валадарцы ў псыхіятрычнае аддзяленьне, якое знаходзіцца на тэрыторыі Віцебскай папраўчай калёніі № 3. Пра гэта паведаміла «Свабодзе» са спасылкай на інфармацыю начальніка Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Сяргея Працэнку жонка палітвязьня Сяргея Каваленкі — Алена.

Да пачатку мінулага году ўсе аддзяленьні турэмнай «бальнічкі» (Рэспубліканскі турэмны шпіталь) знаходзіліся ў Менску на Кальварыйскай. Ад таго часу і да ўзьвядзеньня новага будынку лякарні большасьць яе аддзяленьняў знаходзяцца ў памяшканьні менскага СІЗА № 1, а псыхіятрычнае — у Віцебскай калёніі.

Былы асуджаны Віцебскай калёніі Алег даслаў на «Свабоду» здымак, дзе крыху можна ўбачыць вар’ятню. Гэты двухпавярховы будынак, пазначаны чырвонай стрэлкай. Належыць ён санчастцы калёніі. На першым паверсе лекары: псыхіятар ды тэрапэўты. На другім месьціцца стацыянар. Псыхіятрычнае аддзяленьне знаходзіцца па суседзтву з палатамі-камэрамі, дзе ляжаць асуджаныя зь іншымі захворваньнямі. Вонкава будынак вельмі падобны на той, які зьлева ад яго. Тут цяпер месьцяцца карантын ды сталоўка. Былы асуджаны піша:

«Калі на стадыёне побач не было кантралёраў, ЗК-„спартоўцы“ нярэдка віталі адтуль знаёмых хворых і маглі перакрыквацца зь імі. Псыхіятрычныя хворыя, як правіла, былі ізаляванымі. Ім дазваляліся прагулкі. Гэтых людзей можна было пабачыць зь іншага боку будынку праз дрот. Як і любая „лакалка“ (тэрыторыя, на якой знаходзяцца некалькі атрадаў), санчастка таксама ізаляваная дротам. Гэта дрот сіняга колеру можна прыглядзеўшыся ўбачыць і на фотаздымку. Трапіць на чужую тэрыторыю можна з дазволу адміністрацыі.

Адразу, пасьля таго як вар’ятня пераехала ў „Віцьбу-3“, у асуджаных калёніі зьявіліся новыя працоўныя прапановы — санітары. Як правіла, ідуць туды людзі ня самыя лепшыя ў маральным сэнсе. Іх задача — інфармаваць адміністрацыю пра ўсё, што робяць гэтыя хворыя і ў экстраных выпадках дзейнічаць з пазыцыі сілы. Якія выпадкі ёсьць экстранымі, не ўдакладняецца»

Алег ня надта кантактаваў з санітарамі, аднак ведае, што галадоўнікаў у гэтых аддзяленьнях могуць карміць прымусова, як нейкай харчовай сумесьсю, так і мэдыкамэнтознымі растворамі. Хутчэй за ўсё, такім чынам будуць вяртаць да жыцьця і палітвязьня«.

Што да спэцыяліста-псыхіятра, які аглядаў Алега (таксама падчас галадоўкі), то пра яго ў асуджанага засталіся добрыя ўражаньні: «Не садыст, а прафэсыянал, вонкава чымсьці падобны на папулярнага ў свой час маскоўскага журналіста Ўлада Лісьцьева».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG