Выступаючы на прэс-канфэрэнцыі 23 сакавіка ў Брусэлі пасьля таго, як Рада замежных справаў ЭЗ абклала санкцыямі 12 асобаў (у тым ліку двух беларускіх бізнэсоўцаў) і 29 кампаній, міністар замежных справаў Францыі Ален Жупэ, паводле выданьня, адзначыў, што санкцыі закранулі большасьць фірмаў Чыжа «за адным малым выключэньнем адносна адной доччынай кампаніі, таму што адна краіна-сябра, Славенія, не называючы гэтай кампаніі, папрасіла аб выключэньні».
Паводле Euobserver, рэч датычыць кампаніі «Elite», якая падпісала са славенскай кампаніяй «Riko Group» кантракт варты прыблізна 100 мільёнаў эўра на пабудову гатэлю клясы люкс у Менску.
Калі на асобнай прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі запыталі міністра замежных справаў Славеніі Карла Эр’яўца, ці дадатковыя санкцыі, ухваленыя 23 сакавіка, не датычаць кантракту паміж «Elite» і «Riko», ён адказаў: «Ня ведаю».
А дырэктар палітычнага дэпартамэнту міністэрства замежных справаў Славеніі, Матэй Марн, сказаў выданьню EUobserver, што Славенія ніколі не прасіла не ўключаць кампаніі «Elite» ў сьпіс санкцый.
Але іншыя дыпляматы ЭЗ, якія пажадалі застацца ананімнымі, сказалі выданьню, што Славенія падавала голас у абарону гэтай кампаніі. Адна з гэтых ананімных крыніцаў дадала, што просьба Славеніі стварыла «дрэнны прэцэдэнт», паколькі і Латвія таксама папрасіла выключыць дзьве беларускія кампаніі, якія маюць бізнэс зь беларускімі партнэрамі, з плянаванага сьпісу санкцый.
Раней у інтэрвію аўстрыйскай Die Presse, славенскі міністар замежных спраў чарговым разам агучыў сваю пазыцыю адносна мэтазгоднасьці «комплекснага падыходу ЭЗ у пытаньні супрацоўніцтва зь беларускім бізнэсам».
Карэл Эр’явец адзначыў, што акрамя Чыжа, Эўропе вядомы больш за дзесятак цесна зьвязаных з рэжымам Лукашэнкі беларускіх прадпрымальнікаў, аднак з гэтымі бізнэсоўцамі супрацоўнічалі і працягваюць супрацоўнічаць шэраг краінаў ЭЗ. Напрыклад, тая ж Польшча, якая мае зь Беларусьсю гандлёвы абарот да 4-х мільярдаў у год.
Але ж санкцыямі на пачатку вырашылі пакараць выключна Юрыя Чыжа, бо тэндэр у спаборніцтве зь іншымі выйграла славенская фірма, а не кампаніі іншых краін ЭЗ, якія прэтэндавалі на гэта.