Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cям’я Кавалёвых: «Дайце нам разьвітацца з сынам і братам па-людзку!»


Тацяна і Любоў Кавалёвы
Тацяна і Любоў Кавалёвы

Маці і сястра Ўладзіслава Кавалёва, пакаранага сьмерцю за тэракт у мэтро, зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай выдаць ім цела сына і брата.

«Дайце нам магчымасьць разьвітацца зь ім і пахаваць яго па-людзку. Дайце нам магчымасьць правесьці адпяваньне і пахаваньне ў адпаведнасьці з канонамі праваслаўнага хрысьціянства!» — гаворыцца ў лісьце Кавалёвых.

Копіі ліста з гэтай просьбай яны даслалі таксама начальніку Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў і старшыні КДБ.

«Нам ужо прыйшло паведамленьне, што ліст атрыманы. Яшчэ мы атрымалі адказ на зварот да дэпутатаў, у якіх прасілі заступніцтва — яшчэ да таго, як атрымалі даведку, што сьмяротны прысуд ужо выкананы. Нам адказалі, што дэпутаты ня маюць паўнамоцтваў, і што ўсё вырашыў Вярхоўны суд. Ліст, дарэчы, за подпісам таго самага сябра Нацыянальнага сходу Мікалая Самасейкі, сябра камісіі па пытаньнях памілаваньня пры прэзыдэнце, які кінуў слухаўку, не захацеўшы мне сказаць, што ж вырашыла тая камісія», — распавяла Любоў Кавалёва.

17 сакавіка родныя Ўладзіслава Кавалёва атрымалі даведку з Вярхоўнага суду, што сьмяротны прысуд прыведзены ў выкананьне. З таго дня да дому № 6 па вуліцы Рэпіна ў Віцебску людзі прыносяць кветкі. Маці і сястры, якія ад пачатку ня верылі ў вінаватасьць Уладзіслава, і лічаць вырак Вярхоўнага суду неправасудным, па пошце і праз інтэрнэт дагэтуль прыходзяць спачуваньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG