Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада занепакоеная забаронай на выезд для беларускіх апазыцыянэраў


Canada - National flag

Canada - National flag

Міністар замежных справаў Канады Джон Бэрд выступіў з заявай у справе забароны на выезд апазыцыйных актывістаў зь Беларусі.

«Я глыбока занепакоены тым, што беларускія ўлады абмяжоўваюць свабоду перамяшчэньня апазыцыйных лідэраў, якія спрабуюць выехаць за межы сваёй краіны. Забарона на выезд - яшчэ адзін знак трывожных тэндэнцый у Беларусі», - гаворыцца ў заяве міністра.

У заяве міністар заклікае Беларусь забясьпечыць для ўсіх беларусаў магчымасьць карыстацца сваімі фундамэнтальнымі правамі, у тым ліку правам на свабодны рух.

Канада, як зазначае міністар, застаецца непахісным абаронцам свабоды, дэмакратыі, правоў члавека і вяршэнства закону і будзе працягваць супрацоўніцтва з сваімі міжнароднымі партнэрамі для забесьпячэньня таго, каб беларусы маглі карыстацца сваімі фундамэнтальнымі правамі.
XS
SM
MD
LG